21 траўня - Дзень Палітвязняў Беларусі.

У Нідэрландах адбудуцца некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.

21 траўня - Дзень Палітвязняў Беларусі.

З нагоды Дня палітвязня прапануем вашай увазе мерапрыемствы, якія вы можаце наведаць у Нідэрландах у траӯні.

16 траўня Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў запрашае на мерапрыемства 'Салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі', прысвечанае Дню Палітвязняў Беларусі. У межах мерапрыемства плануецца: гутарка з былым палітычным вязнем, панэльная дыскусія і выступ міністра замежных спраў Нідэрландаў. Мерапрыемства будзе на ангельскай мове і пройдзе ў Het Nutshuis, Riviervismarkt 5, 2513 AM Den Haag з 12:30 да 16:00. Рэгістрацыя абавязкова праз емэйл DEU@minbuza.nl.

23 траӯня ў Амстэрдаме палітычна-культурная платформа Donau і кніжная крама Pegasus арганізуюць паэтычную сустрэчу 'Belarusian poetry & social change'. Мерапрыемства будзе на ангельскай мове.

24 траўня МАРА і Libereco запрашаюць беларусаў Нідэрландаў на адкрытую і нефармальную сустрэчу з паэтэсай Ганнай Камар. Фармат будзе гутарковым, які заахвочвае дыялог паміж Ганнай, мадэратарам і аўдыторыяй. Разам мы паразважаем пра значэнне паэзіі, яе ролю ў пратэстах 2020 года і пра тое, як усё змянілася з таго часу. Ганна падзеліцца некаторымі са сваіх уласных работ і хацела б пачуць меркаванне іншых. Яна таксама раскажа пра сваё бягучае доктарскае даследаванне, якое цесна звязана з беларускай паэзіяй і ідэнтычнасцю. Сустрэча будзе на беларускай мове і пройдзе ў кафэ Florin, Nobelstraat 2, 3512 EN Utrecht. Пачатак а 15ай.

24 траўня МАРА і Libereco арганізуюць вечар 'Пяць гадоў барацьбы і рэпрэсій у Беларусі', прысвечаны пятай гадавіне першых арыштаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Праз асабістыя разважанні і чытанні паэзіі мы азірнемся на пяць гадоў супраціву, страт і стойкасці. Вечар завяршыцца напісаннем лістоў палітвязням. Мерапрыемства будзе на ангельскай мове і пройдзе ў Savannah Bay, Telingstraat 13, 3512 GV Utrecht. Пачатак а 20ай.

26 траўня ва універсітэце Амстэрдама адбудзецца панэльная дыскусія на ангельскай мове 'Belarus in Focus'.