Прывітанне сябры. Прадстаўляем вашай увазе справаздачу за 2025 год. У гэтым годзе мы
правялі
10 імпрэз
выдаткі на якія склалі
13 544 еўра
Гэта было б немагчыма, калі б наша арганізацыя не атрымала
1090 еўра
чальцовых унёскаў
594 еўра
данатаў на дзейнасць Мары
10 989 еўра
ад прададзеных квіткоў
Мы ўдзячныя вам, што набываеце квіткі і прыходзіце на імпрэзы. Так мы разам падтрымліваем беларускіх артыстаў у эміграцыі. Не толькі даем магчымасць зарабіць, але і ствараем нагоды каб не спыняць творчасць.
У гэтым годзе мы змаглі атрымаць
1000 еўра
падтрымкі ад Ministerie van Buitenlandse Zaken
Часта на імпрэзах, або пад час святаў, мы ладзілі зборы на падтрымку дарослых і маленькіх беларусаў. Некаторыя ініцыятывы, такія як квіткі ў заапарк для дзетак беларускіх палітычных уцекачоў у Нідэрландах, былі аплачаныя цалкам Марай. Акрамя таго, вашыя ахвяраванні накіроўваліся ў тым ліку на падтрымку палітвязняў непасрэдна ўнутры Беларусі. Агулам такім чынам дзякуючы вашай падтрымцы, было пераведзена
3204 еўра
на салідарнасць
Мы вельмі ўдзячныя вам усім за мінулы 2025 год. Было зроблена нямала, але наперадзе яшчэ шмат працы. Спадзяемся, што 2026 будзе яшчэ больш плённым! Далучайцеся да нас, каб зрабіць яшчэ больш! Жыве Беларусь!