Гэтая старонка прысвечана збору зваротаў ад беларусаў у Нідэрландах, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры аформленні пашпарта замежніка. Сабраная інфармацыя будзе выкарыстана для складання звароту ў IND і Міністэрства замежных спраў.
Як грамадзянін Беларусі без дзейснага пашпарта, вы можаце пры пэўных умовах падаць заяву на пашпарт замежніка ў Нідэрландах. Ніжэй вы знойдзеце асноўныя пункты працэдуры. Майце на ўвазе, що дэталі могуць адрознівацца ў залежнасці ад муніцыпалітэта.
Вы маеце права на пашпарт замежніка, калі:
З верасня 2023 года беларускія амбасады больш не выдаюць новыя пашпарты беларусам за мяжой. Таму важна даказаць, што вы не можаце атрымаць пашпарт.
Прыклад працэдуры (як у Гаазе):
Парада: Заўсёды правярайце вэб-сайт вашага муніцыпалітэта або тэлефануйце для атрымання канкрэтных патрабаванняў. Некаторыя муніцыпалітэты (такія як Амстэрдам і Гаага) маюць спецыяльныя працэдуры або інформацыю для беларусаў.
У іншых муніцыпалітэтах працэдура можа быць складанай праз недахоп ведаў аб гэтай сітуацыі. Мы просім вас апісаць праз форму ўнізе любыя праблемы, уключаючы тыя крокі, якія вы ўжо распачалі. Калі вам гэта камфортна, укажыце таксама вашы кантактныя дадзеныя. Такім чынам мы зможам звязацца з вамі для дадатковых пытанняў.
Праз нашы сацсеткі мы зможам падтрымаць вас мэтанакіраванай інформацыяй і пры неабходнасці наладзіць кантакт з адпаведнымі ўстановамі.
Калі вы сутыкнуліся з праблемамі пры аформленні пашпарта замежніка, калі ласка, падзяліцеся сваім досведам. Вашыя адказы дапамогуць скласці калектыўны зварот.
Вашыя дадзеныя будуць выкарыстаны выключна для складання калектыўнага звароту ў IND і Міністэрства замежных спраў. Кантактная інфармацыя з'яўляецца неабавязковай і будзе выкарыстана толькі для зваротнай сувязі.