Распрацоўшчык

Умовы
Гэта валанцёрская пазіцыя. Усе мы працуем за свой кошт і на карысць ідэі. Мы не чакаем, што валанцёр зможа марнаваць больш за 4 гадзіны на тыдзень.
Тэхналогіі
Наш сайт напісаны на Typescript + NextJS + TailwindCSS. Наш бот напісаны на Python. Але ніякіх абмежаванняў няма: наступныя праекты мы гатовы распрацоўваць на любых тэхналогіях. Галоўнае каб яны адпавядалі развазе. Таму мы не маем жорсткіх патрабаванняў для суіскальніка.
Бяспека ПА
Мы дзейнічаем у асабліва небяспечным поле, таму кожны крок у распрацоўке абумоўлены бяспекай. Мы прытрымліваемся least privilege principal і сьбіраем як мага меньш дадзеных, каб потым не мець праблемаў з іх захаваньнем. Таго ж самага мы будзем патрабаваць і ад суіскальніка.
Асабістая бяспека
Рэпазіторый нашага сайту адчынены. Такім чынам мы паказваем, што мы празрыстыя і не робім нічога дрэннага. Але наступствам гэтага з'яўляецца дэананімізацыя распрацоўшчыкаў сайта. Суіскальнік павінен гэта разумець. Але мы гатовые разглядзець іншыя падыходы ў дачыненні да іншых праграмных праектаў унутры Мары.
Мова камунікацыі
Унутры мы размаўляем на беларускай і рускай мовах. Але гэта не абавязковае патрабаванне, усі мы валодаем ангельскай на добрым узроўні.
Крэатыўнасьць і свабода
Мы прытрымліваемся пазіцыі, што чалавек максімальна раскрываецца ў свабодным акружэнні. Таму мы не маем жорсткіх патрабаванняў да распрацоўшчыкаў. Галоўнае, каб ён быў гатовы працаваць у камандзе і меў жаданьне развіваць Мару і беларускую суполку.

Форма зваротнай сувязі