Купалле на Паўночным моры 2026 з Сяржуком Доўгушавым і Папам Бо!

20 чэрвеня прайшоў шосты фестываль беларускай культуры "Купалле на Паўночным моры 2026"!

Купалле на Паўночным моры 2026 з Сяржуком Доўгушавым і Папам Бо!

Фестываль беларускай культуры "Купалле на Паўночным моры 2026" з Сяржуком Доўгушавым і Папам Бо!

20 чэрвеня больш за 200 чалавек адсвяткавалі адно з найпрыгажэйшых беларускіх святаў на беразе Паўночнага мора.

https://www.belarusians.nl/be/events/kupalle-2026

У кожнага беларуса ёсць сваё Купалле. Для кагосьці гэта вянкі на рацэ, ці вогнішча ў вёсцы, песні, якія спявалі бацькі, дзядулі і бабулі. А для кагосьці менавіта нашы Купаллі становяцца першымі ў жыцці.

Усе гэтыя гісторыі пачынаюцца аднолькава - людзі збіраюцца разам. Дзе б зараз ні жылі беларусы - каля Нёмана, Віслы, Рэйна ці тут, на беразе Паўночнага мора , у амаль 2 тысячах кіламетраў ад Беларусі, нас працягваюць аб’ядноўваць нашы песні, нашы традыцыі і наша памяць.

У гэтым годзе мы сабраліся разам ужо 6 раз, каб паглядзець адно на аднаго і не забыць, што мы не чужыя людзі. Мы - частка вялікай агульнай беларускай купальскай гісторыі. Дзеткі, якіх заўсёды шмат на нашым Купаллі, будуць лічыць Нідэрландскую мову адной са сваіх родных, але тое агульнае,што вітае навокал іх на Купаллі на Паўночным моры, пакіне след і на іх. І гэта неімаверна натхняе. Трошачку прасцей ісьці далей, трошачку мацней надзея, будучыня падаецца трошачку святлей, хаця на нашай радзіме зараз вельмі не спакойна.

Давайце трымацца адно аднаго, давайце працягваць гэту падтрымку. Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто далучыўся, артыстам, валанцёрам, майстрам і гасцям свята, і спадзяёмся на сустрэчу ў наступным годзе.

Жыве Беларусь!

Больш фота https://www.instagram.com/marabynl.

Дызайн і ілюстрацыі ад https://www.instagram.com/hadzinec