Фестываль беларускай культуры "Купалле на Паўночным моры 2026" з Сяржуком Доўгушавым і Папам Бо!

Запрашаем вас адсвяткаваць адно з найпрыгажэйшых беларускіх святаў на беразе Паўночнага мора.

У гэты годзе разам з намі святкуюць:

  • вядучыя Гарык Лімон - майстар імправізацыі і заснавальнік ютубканала Беларускі Валацуга, instagram - і Дар’я Цыбульская - энергія, усмешка і настрой
  • музыкант і этна-шоўмэн Сяржук Доўгушаў instagram
  • дыджэй Papa Bo, які сваім феерычным DJ-скім сэтам завершыць нашае свята instagram, BelarusOutside

Калі - 20 чэрвеня, пачатак а 16-й.

Дзе - Blow Beach House, Kijkduin, Zandmotorpad, 2554 GK, Den Haag.

Дрэс-код - Вышыванка або любое адзенне белага колеру.

🌞🌙 Праграма свята

16:00 - пачатак.
16:00-20:00 - купальскі кірмаш
16:00-19:00 - забаўляльная праграма ад вядучых на імправізаванай купальскай сцэне.
17:00-19:00 - керамічны варкшоп
17:00-19:00 - варкшоп па беларускай традыцыі пляцення вянкоў
17:00-19:00 - кайт-клуб для дзяцей і дарослых “Купальскі ЦМОК”
17:30 - Bel.Muz QUIZ ад Гарыка Лімона
18:00 - варкшоп па купальскіх спевах і аўтэнтычны абрад прыгатавання купальскага напоя “крупніка” ад Сяржука Доўгушава
18:00 - дзіцячы квэст “Пошукі Папараць-кветкі”
18:40 - адкрыццё свята.
19:00-21:00 - інтэрактыўны блок з песнямі карагодамі і традыцыйнымі гульнямі каля вогнішча ад Сяржука Доўгушава.
21:00-24:00 - этна DJ сэт ад Papa Bo Selektah

🌿🌼🌷Купальскія вянкі

Удзельнікі нашага Купалля ўжо добра навучыліся плесці вянкі. А сёлета ў нас будзе магчымасць не толькі самому сплесці свой вянок, але і даведацца больш пра гэтую прыгожую беларускую традыцыю ад Сяржука Доўгашава.

Нагадваем, што кветкі і зёлкі для вянкоў мы замаўляем загадзя. Таму, тым, хто хоча сплесці вянок, пажадана замовіць яго не пазней чым за тыдзень да свята дадаткова па той жа спасылцы, што і квіткі. Колькасць вянкоў, якія можна купіць у дзень свята на пляцоўцы без замовы, будзе невялікая.
Яшчэ нагадваем, што нам вельмі падабаецца, калі вы прыходзіце на Купалле ў сваіх вянках ❤️

Варкшоп па пляценню вянкоў: 17:00-19:00
Традыцыйны перформанс па беларускай традыцыі пляцення вянкоў ад Сяржука: 17:00-17:30

⛺️ Нагадаем, што побач з пляцоўкай знаходзіцца вельмі камфортны vakantiepark, дзе можна забукаць месца для намёта ці домік (калі яшчэ ёсць вольныя). У нас не атрымалася дамовіцца з імі пра зніжку для ўдзельнікаў Купалля, на жаль. Глядзіце таксама booking для пошуку іншых варыянтаў

🚘 Побач з кэмпінгам знаходзіцца вялікая бясплатная паркоўка.

🚌 Транспарт каб даехаць да пляцоўкі: аўтобус нумар 24 ад Den Haag Centraal Station. Прыпынак канцавы: Kijkduin. Адтуль пешкі па дзюнах хвілін 20 да выхаду нумар 1(Strandslag 1) пляжны павільён BLOW. Глядзіце свае карты, і мы таксама павесім указальнікі.
Апошні аўтобус назад 23:50

🍗🍕🍟 Нагадваем таксама пра магчымасць загадзя замовіць BBQ, там жа дзе і квіткі. Акрамя BBQ, на месцы будзе магчымасць замовіць і іншую ежу з звычайнага меню.

🤍❤️🤍 Бясплатны ўваход для беларускіх палітычных ўцекачоў з пацверджаным статусам або пражываючых у azc. Абавязкова рэгістрацыя да 15 чэрвеня прыватным паведамленнем @marabynl

КВІТОК ДАРОСЛЫ - €45 (першыя 20 квіткоў 40 еўра, спяшайцеся!)

КВІТОК ДЗІЦЯЧЫ (5-16 гадоў) - €5

ГРУПАВЫ КВІТОК (5 чалавек) - €200

ЭКСТРА (не пазней за адзін тыдзень да свята):

  • bbq - €29,95
  • bbq дзіцячы (3-11 гадоў) - €16,5
  • вянок - €15

Дызайн і ілюстрацыі ад https://www.instagram.com/hadzinec

ДАБРААХВОТНЫ ДАНАТ - €20*
*
Усе імпрэзы Мары ладзяцца выключна валанцёрамі і фінансуюцца наведвальнікамі. Купалле - гэта наша самае буйное мерапрыемства, у тым ліку і фінансава. Каб зрабіць сапраўднае юбілейнае свята, каб мець магчымасць годна запрасіць беларускіх музыкаў і мастакоў мы шукаем фінансавую дапамогу. Будзем вельмі удзячныя, калі нехта, хто не можа трапіць на свята, падтрымае дабраахвотным унёскам “Купалле на Паўночным моры”. Таксама мы адкрыты да ўсіх спонсарскіх прапаноў.