Фэстываль беларускай культуры «Купалле на Паўночным моры 2024».
Дзякуй усім беларусам Нідэрландаў, Бельгіі, Нямеччыны, Польшчы і беларусам Беларусі за тое, што знайшлі час, грошы, жаданне і мужнасць далучыцца да нас! Дзякуй усім, хто прыходзіў на нашыя імпрэзы, хто данаціў на нашыя ініцыятывы. Вы нас натхняеце!
Дзякуй нашай галоўнай мэтавай аўдыторыі - усім хто лічыць сябе дзецьмі. Мы ведаем, што сёлета на свяце было больш за 80 дзяцей. Дзякуй вам, дзеці, за тое, што вам цікава было прыйсці да нас. Мы спадзяёмся, што вам запомніўся гэты вечар, прыгожыя мама з татам і людзі навокал, гульні, песні, канцэрт, новыя сябры, мабыць і купальскі дзед :) Можа вы запомніце вось гэты вайб і нешта такое арганізуеце для сваіх дзяцей!
Дзякуй шчыры нашым спонсарам - Міністэрству замежных спраў каралеўства Нідэрландаў, Ілле Адміралу, Вар’е Абросімавай і Gerben van der Flist (madiba.nl).
Дзякуй нашым артыстам, дзеячам беларускай культуры і мастакам, якія былі з намі. Гэта наш купальскі цуд - гурт Крыві, гэта хор беларусак Нідэрландаў і ўкраінскія жанчыны, якія нечакана, але так прыгожа далучыліся да спеваў. Гэта журналіст Ірына Новік, гэта керамістка Маша Прохарава і іншыя, хто далучыўся да кірмашу. І гэта, вядома, неверагодны Лявон Вольскі! Дзякуй!
Дзякуй камандзе арганізатараў, якія працавалі цягам ўсяго года, каб ўсё гэта стала магчымым. Дзякуй таксама тым валанцёрам, якія дапамагалі на пляцоўцы. Дзякуй за вашую працу і за любоў да того, што робіце.
Фота і відэа можна паглядзець у нашым Instagram або па спасылцы. Пароль ад фота альбому мы ў хуткім часе дашлем на емэйлы, з якіх набываліся квіткі. Чакайце паведамлення ў нашым тэлеграм канале. Увага: ліст можа трапіць у спам.
Фатограф Вольга Краева.