Цяпло і святло для Украіны

Мара і беларуская дыяспара Нідэрландаў, у асобе кам'юніці Беларусы Нидерландов, арганізуем збор сродкаў на пакупку дызель-генератараў для жыхароў Украіны!

Цяпло і святло для Украіны

Цяпло і святло для Украіны

Сябры, мы і беларуская дыяспара Нідэрландаў у асобе кам'юніці "Беларусы Нидерландов" арганізуем збор сродкаў на пакупку дызель-генератараў для жыхароў Украіны!

Вы калі-небудзь жылі без святла ці цяпла? Наша бягучая мэта – сабраць сродкі на 6 генератараў, кошт аднаго складае 500 еўра (раней мы планавалі купляць генератары за 1500 еўра, але мы атрымалі шмат водгукаў, што такія генератары простым людзям не патрэбны). Ахвяраваўшы 4-5 еўра, мы зможам забяспечыць электрычнасцю і цяплом як мінімум 6 сямей. Гарантамі мэтавага расходавання выступаем мы - МАRА. Пытанні размеркавання генератараў, пошук валанцёраў для дастаўкі ва Украіну ці да мяжы будуць вырашацца падчас збору неабходнай сумы.

Валанцёры вітаюцца!

Лішкі сабраных сродкаў пойдуць на куплю гуманітарнай дапамогі і цёплых рэчаў, патрэбных сем'ям ва Украіне. Мэта - сабраць мінімальна неабходную суму (3000 еўра) да канца гэтага года. Просім распаўсюдзіць гэтае паведамленне ў сацыяльных сетках і сярод сяброў! Мы верым, што ў нас усё атрымаецца!

Дзякуй, сябры! Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Спасылка для пераводу: https://bunq.me/WarmUkraine

Stichting Belarus Solidarity Foundation

IBAN: NL31 BUNQ 2056 7296 95

BIC: BUNQNL2A