Сябры, мы радыя абвесціць прыезд Максіма Знака ў Нідэрланды!

19 верасня Максім Знак прыме ўдзел у перформансе “A Percussion Piece”. Далучайцеся як удзельнікі або прыходзьце проста падтрымаць!

19 верасня а 18ай запрашаем вас на вячэру з Максімам. Якая пройдзе ў рэстаране Pllek, T.T. Neveritaweg 59, 1033 WB Amsterdam. Каб мы змаглі замовіць месцы, калі ласка, зарэгіструйцеся не пазней 13 верасня. Спасылка на рэгістрацыю.

18 верасня а 20ай чакаем вас на музычным кватэрніку Максіма Знака. Які пройдзе ў Дэлфце па прыватным адрасе. Рэгістрацыя абавязкова.