1200 галасоў за свабоду

У Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

1200 галасоў за свабоду

19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.

Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт.

Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах.

Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы: https://makenoise.art/