Аляксандр Памідораў – беларускі артыст, музыка, аўтар песень, журналіст, радыё- і тэле-вядучы, шоўмэн, акцёр, рэжысёр.
Аляксандр удзельнік знакавых беларускіх супольных музычных праектаў “Народны Альбом” (1997), “Святы Вечар 2000” (1999), “Я Нарадзіўся Тут” (2000), “Скрыпка Дрыгвы” (2002, нявыдадзены). У 2002 годзе выдаў сольны альбом “Свята Пакрадзенае”, што быў запісаны разам з вядомымі беларускімі музыкамі Вячаславам Коранем, Аляксандрам Быкавым (“Ulis”), Сяргеем Канановічам (“Hasta La Fillsta”). Гэты састаў напрыканцы году ператварыўся ў гурт “Pomidor/OFF”. У 2011 годзе быў выпушчаны альбом “Патас/Попс/Прапаганда”. Па выніках цырымоніі “Рок-Каранацыя - 2011” гурт перамог у намінацыях “Песня году”, “Альбом году” і “Група году”. Такім чынам, гурт “Pomidor/OFF” з’яўляюцца апошнімі “рок-каралямі” Беларусі. Цырымонія больш не праводзілася з арганізацыйных і палітычных прычын.
Быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў снежні 2021 году. Жыве ў Польшчы. Зарабляе на жыццё некваліфікаванай працай на будоўлях, мантажах сцэнічных канструкцый, таксама дае канцэрты ў Польшчы і краінах Еўропы. Часам займаецца журналістыкай, перакладамі і рэдактурай.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
3.02.2024, 19:00
Oosteinde 3, 2271EA Voorburg
The Green House Bistro
Даведацца болей и лепей пазнаёміцца з творчасцю Аляксандра можна па спасылкам:
Песні:
https://www.youtube.com/watch?v=wlrKT-hW6xw