Анлайн-лекцыя Мікіты Моніча

Мара прадстаўляе вашай ўвазе анлайн-лекцыю Мікіты Моніча! Тэма - "Навошта спажываць мастацтва?". Лекцыя будзе праведзена анлайн праз платформу ClickMeeting 20 снежня ў 19:00. Пры набыцці квіткоў, калі ласка ўказвайце пошту. Туды вы атрымаеце запрашэнне на лекцыю. Калі нешта пойдзе не так, калі ласка пішыце нам на пошту events@belarusians.nl, ці ў тэлеграм-чаце нашай арганізацыі: @marabynl_chat.

На выпадак, калі вы купіце квіток, але чамусьці не зможаце прыйсьці, мы плануем запісаць лекцыю. Калі хочаце падтрымаць нашага спікера, у вас ёсьць магчымасьць пакінуць на чай.

“Навошта спажываць мастацтва?"

Адказ на гэтае пытанне можа быць розным настолькі ж, наколькі і адказ на пытанне "Навошта займацца спортам?". Вынікі рэгулярнай фізічнай актыўнасьці вельмі канкрэтны: тонус мышцаў, памяньшэнне вагі, паляпшэння самаадчування, павышаная працаздольнасьць і стрэсаўстойлівасьць, асалода, напрыканцы.

А што наконт мастацтва? Як рэгуляваць нагрузку? Колькі падыходаў? Ці ёсьць верагоднасьць траўм? Калі я дасягну мэты? І, нарэшце: “Якія ў мяне мэты ў гэтай практыцы?”

Аб гэтым Мікіта Моніч будзе распавядаць з ілюстрацыямі, прыкладамі і, па магчымасьці, з гумарам. Таму што нічога так не знішчае эфемерны цуд мастацтва, як звярыны выскал сур'ёзнасьці і залішняя напруга.