Сустрэча ‘Дашлі паштоўку палітвязню!’

Заклікаем далучыцца 26 траўня да сустрэчы, прысвечанай Дню палітвязняў у Беларусі, дзе мы разам будзем падпісваць паштоўкі палітвязням.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі значна пагоршылася. У мінулым годзе ў беларускіх калоніях памерлі Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч, Алесь Пушкін. Многія месяцы мы не ведаем пра стан Віктара Бабарыкі, Марыi Калеснікавай, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і іншых палітычных зняволеных.

Калі і дзе? 26 траўня з 12:00 да 13:30, Украінскае кафэ СМАК, Spui 300, Den Haag.
Калі і дзе? 26 траўня з 13:30 да 17:00, Filmhuis Den Haag, Spui 191, Den Haag.
Што трэба? Лісты, паштоўкі, маркі, канверты, ручкі, рознакаляровыя алоўкі, размалёўкі і гэтак далей.
Ці бяспечна гэта? Так, лісты можна падпісваць імем беларускай дыяспары ў Нідэрландах.

Калі вам спадабалася ідэя, але 26 траўня зусім няма часу, вы можаце напісаць лісты загадзя, прынесці нам, а мы іх абавязкова адправім. Таксама можна карыстацца сэрвісамі:

https://письмо.бел/

politzek.me

dissidentby.com

Важна памятаць, што лісты праходзяць цэнзуру, таму рэкамендуем прытрымлівацца простых правілаў.