Галоўная мэта мерапрыемства - праз медыяпрэзентацыі вобраза і ідэй Алеся Бяляцкага, расказаць пра глабальныя праблемы сучасных беларускіх рэалій - у Беларусі больш за паўтары тысячы палітычных зняволеных, а таксама дзесяткі тысяч чалавек, якія праходзяць праз палітычныя рэпрэсіі за свае перакананні.
Выстава пройдзе з 13 ліпеня па 9 жніўня ў Het Atrium Den Haag, Spui 70, Den Haag (хемента Гаагі, уваход Forum zijde) і будзе адкрыта падчас працоўнага часу Atrium City Hall. Уваход вольны.
Адкрыццё выставы адбудзецца 13 ліпеня ў 13:00. Падчас адкрыцця з прамовамі на ангельскай мове выступяць: Ілля Шчарбіцкі (прадстаўнік MÁRA), Валерыя Калеснік (палітычная ўцякачка з Беларусі). Акрамя гэтага будуць прысутнічаць некаторыя палітыкі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Нідэрландаў. Калі хочаце прыйсці на адкрыццё, калі ласка, зарэгіструйцеся загадзя праз events@belarusians.nl
Су-агранізатары выставы: Маланка Медыя, Atrium City Hall, MÁRA - Vereniging van Belarusen in Nederland.
Пры падтрымцы Еўракамісіі.