Выстава “Момант укаранення” у Амстэрдаме.

З 10 па 21 ліпеня ў Амстэрдаме адбылася выстава мастачак беларускага паходжання “Момант укаранення”.

Выстава “Момант укаранення” у Амстэрдаме.

Arti et Amicitae Club, Rokin 112, Amsterdam.

Шаноўнае спадарства, радыя прадставіць вам импрэзу нашых сябров!

Тры мастачкі: Алена Давідовіч, Юлія Мекес і Таша Арлова запрашаюць вас з 10 па 21 ліпеня на выставу “Момант укаранення” у Амстэрдаме (Arti et Amicitae Club). Мэта сумеснага праекту — прыцягнуць увагу больш шырокай аўдыторыі да культуры Беларусі, а таксама да тэмы захавання ўласнай ідэнтычнасці ўдалечыні ад дома. Праект — калабарацыя трох мастачак беларускага паходжання, кожная з якіх па-свойму нанова адкрывае свае карані ў сувязі з іміграцыяй, беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі ў самой Беларусі і жудаснай вайной у суседняй Украіне. Лена Давідовіч, Юлія Мекес і Таша Арлова звяртаюцца да тэмы праз розныя медыя і візуальныя мовы з намерам падтрымаць беларускую культуру і ідэнтычнасць.