Мы далучаемся да кампаніі лістоў у падтрымку Марыі Калеснікавай. Мэта - прыцягнуць увагу Нідэрландскай дзяржавы. Мы пераклалі і падрыхтавалі ліст накіраваны прэм'ер міністру Нідэрландаў Дзіку Схофу. Вы можаце раздрукаваць падрыхтаваны ліст і адаслаць яго.
З Марыяй Калеснікавай не было сувязі амаль 600 дзён. Вядома, што яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах - у ізаляцыі, са слабым здароўем і сур'ёзнай небяспекай галоднай смерці. Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, беларусы розных краінаў свету далучаюцца да кампаніі лістоў у падтрымку Марыі Калеснікавай. Мы пераклалі, падрыхтавалі і даслалі папяровы ліст накіраваны прэм'ер міністру Нідэрландаў Дзіку Схофу. Заклікаем вас далучыцца і таксама адаслаць раздрукаваны ліст.
Спасылка на ліст: https://drive.google.com/file/d/1ana7iuq1W4nvwIc_s2E248Q3321QXTpo/view?usp=sharing
Акрамя таго, мы адаслалі лічбавую версію гэтага ліста ўсім дэпутатам палаты прадстаўнікоў (Tweede Kamer).
Наша моц у салідарнасьці.