Сустракайце - MARA!

Прывітанне, сябры! Мы MARA, аб'яднанне беларускай дыяспары ў Нідэрландах. Наша мэта - стварэнне структуры прадстаўніцтва беларусаў Нідэрландаў для працы з дзяржаўнымі органамі Новай Беларусі і Каралеўства Нідэрландаў.

Сустракайце - MARA!

Сустракайце - MARA!

Партал суполкі MARA адчынены

Прывітанне, сябры! Мы MARA, аб'яднанне беларускай дыяспары ў Нідэрландах. Наша мэта - стварэнне структуры прадстаўніцтва беларусаў Нідэрландаў для працы з дзяржаўнымі органамі Новай Беларусі і Каралеўства Нідэрландаў.

Мы патроху пачынаем набіраць абароты:

  • стварылі сайт
  • акаўнты ў сацсетках facebook і instagram
  • зарэгістраваліся ў якасці некамерцыйнай арганізацыі ў гандлёва-прамысловай палаце Нідэрландаў.

Наш сайт як платформа сувязі з намі створаны для пашырэння навінаў і інфармацыі для беларусаў у Нідэрландах, а таксама для публікацыі аб'яў аб актуальных мерапрыемствах, якія арганізоўваюць іншыя ініцыятывы альбо мы самі.

Калі ў вас ёсць пытанні, прапановы ці вам патрэбна інфармацыйная дапамога, MARA будзе побач, каб вам яе аказаць. Будзем думаць разам. Вы можаце пісаць на email mara@belarusians.nl альбо ў асабістыя паведамленні Інстаграма @marabynl.

Раім падпісацца на нашы сацыяльныя сеткі, каб сачыць за навінамі. Хутка таксама будзе тэлеграм канал! Чакайма абнаўленні на сайце наступнымі тыднямі!