Калядныя падарункі дзеткам палітычных уцекачоў у Нідэрландах.

Збор на падарункі дзеткам беларускіх палітычных уцекачоў.

Калядныя падарункі дзеткам палітычных уцекачоў у Нідэрландах.

Апдэйт: Агульная сума, з унёскам Мары, склала 600 еўра! На гэтыя грошы былі набыты дзесяць падарункавых карт (VVV-cadeaukaarten), якія ўжо перададзены дзецям. Мы ўдзячны усім, хто быў часткай гэтага цуда і усім хто быў з намі ў гэтым годзе! Жадаем святочнага настрою і добрых людзей побач!

Пачаўся святочны снежань і мы традыцыйна адкрываем збор на калядныя падарункі дзеткам нашых палітычных уцекачоў. На сабраныя грошы набудзем і перададзім падарункавыя карты. Пасля абавязкова будзе справаздача.

Шчыры дзякуй усім хто далучыцца да гэтага каляднага цуда!