Як гэта было.
Дзякуем усім дзеткам і бацькам, якія 23-24 сакавіка з такім імпэтам плялі саламяных абярэгаў-павукоў, ляпілі керамічных птушак і гукалі разам вясну ў Дэлфце. Было вельмі цёпла і душэўна!
Дзякуем таксама майстрысе Ірыне і мастачцы па кераміцы Машы.
Давайце будзем верыць, што нашыя птушкі і павукі прынясуць нам толькі добрыя навіны!
Больш фота можна паглядзець у нашым інстаграм.