Мы распачынаем збор сродкаў на квіткі у казачны парк Efteling для беларускіх дзетак, якія зараз жывуць у лагеры бежанцаў.
Адноўлена! Дзякуючы вам, мы сабралі неабходныя сродкі (нават 860 еўра). Шэсць дзяцей і іх бацькі правялі вясёлы дзень у Efteling. Ад іх імя мы шчыра дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у зборы. Фота можна паглядзець у нашым Instagram.
Шаноўнае спадарства! Мы распачынаем збор сродкаў на квіткі у казачны парк Efteling для беларускіх дзетак, якія зараз жывуць у лагеры бежанцаў.
Набліжаецца Вялікдзень і ў гэты час асабліва хочацца парадаваць малых, якія страцілі дом і звыклае асяроддзе. Як і ў многіх іншых еўрапейскіх краінах, у Нідэрландах востра не хапае падтрымкі беларускіх бежанцаў, і ў многіх выпадках лёсам беларусаў трэба займацца самім беларусам.