Лекцыя "Каралі беларускага Парнаса" і адкрыты сход MÁRA.

Сябры, прапануем вашай увазе анлайн лекцыю-спектакль "Каралі беларускага Парнаса" прысвечаную "Ночы Расстраляных Паэтаў".

Лекцыя "Каралі беларускага Парнаса" і адкрыты сход MÁRA.

Дата і час: 29 кастрычніка, 14:00

Працягласць: 1 гадзіна 15 хвілін
Выканаўцы: Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава
У праграме прагучаць творы: Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Платона Галавача.

Яны былі сапраўднымі каралямі беларускага Парнаса 1920-30-х гадоў. Яны былі маладымі, імпэтнымі, дзёрзкімі, незалежнымі і свабодалюбівымі. Іх жыццё трагічна абарвалася ў часы сталінскага тэрору ў ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года. Вы даведаецеся шмат новага пра Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Платона Галавача. Вы пачуеце іх дзівосныя творы, адчуеце тую эпоху, даведаецеся пра яркія, нечаканыя факты з іх жыцця, пра той час, поўны спадзяванняў і расчараванняў, час, які пачынаўся з усведамленьня таго, што мы ўсё можам, і які завяршыўся сталінскім тэрорам. Фізічна іх знішчылі, але не перамаглі. Яны застаюцца з намі. Пакуль мы іх памятаем, чытаем іх вершы, апавяданні, фельетоны, п’есы, раманы – яны бессмяротныя.

Прыходзьце каб глядзець разам: Laan van Meerdervoort 269, 2563AD Den Haag

Стрым - https://youtube.com/live/Z-Rz2PDhWUc

Далучайцеся і будзем рабіць больш падзей і праектаў разам! Самы просты спосаб - падпішыцеся на рэгулярныя ахвяраванні.


Пасля лекцыі, па гэтым жа адрасе (Laan van Meerdervoort 269), у 15:30 пачнецца адкрыты сход Мары, на які запрашаюцца ўсе зацікаўленныя і жадаючыя даведацца больш аб нашай дзейнасці. Будуць прысутнічаць заснавальнікі, чальцы і валанцёры Мары якія будуць вельмі радыя пазнаёміцца, пагутарыць і адказаць на вашыя пытанні аб нашай арганізацыі.