Збор BYSOL у падтрымку дзяцей беларускіх палітзняволеных.
BYSOL запусціў збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітзняволеных, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул!

Заклікаем вас паўдзельнічаць у зборы грошай дзецям палітвязняў!
Сярод дзяцей, якія маюць патрэбу ў нашай з вамі дапамозе, ёсць і тыя, хто цяпер пражывае ў Нідэрландах. Мы ўжо паўдзельнічалі і запрашаем беларусаў Нідэрландаў далучыцца да збору, каб паказаць, што адказнасць і салідарнасць мацнейшыя за страх і абыякавасць. Лета павінна заставацца часам дзяцінства – і разам мы можам зрабіць так, каб у гэтых дзяцей яно было больш радасным.