Далучайцеся да Voices Beyond the Walls — асаблівага канцэрта ў Гаазе, дзе музыка і паэзія становяцца голасам для тых, хто сёння не можа гаварыць свабодна.
У Беларусі сотні людзей знаходзяцца за кратамі за свае перакананні. Многія з іх доўгі час пазбаўленыя кантакту з роднымі, а іх сем’і застаюцца ў невядомасці. Гэты канцэрт, пра тое, каб памятаць, быць разам і падтрымліваць.
MARA беларусы ў Нідэрландах разам з ініцыятывай Music for Belarus арганізуюць гэты канцэрт, каб праз культуру і мастацтва падтрымаць палітвязняў і іх сем’і, а таксама ўмацаваць беларускую супольнасць за мяжой.
Канцэрт аб’ядноўвае камерную музыку, беларускія музычныя традыцыі і паэзію. На сцэне выступяць:
Ганна Шабаева — фартэпіяна
Надзея Каракулька — беларускія цымбалы
Кардэлен Бурук — альт
А таксама прагучаць паэтычныя чытанні, прысвечаныя свабодзе, годнасці і чалавечаму голасу. Праграма стварае дыялог паміж культурамі і жанрамі, дзе класічная музыка сустракаецца з беларускімі гукамі.
Квіткі:
Дзеці да 18ці гадоў - бясплатна
Студэнцкі / ooievaarspas — €15
Стандартны — €25
Падтрымка (уваход плюс данат €10)— €35
Патрон свабоды (уваход плюс данат €25) — €50
Не можаце прысутнічаць? Вы можаце зрабіць ахвяраванне і падтрымаць ініцыятывы для палітвязняў.