Спектакль, пастаўлены па кнізе Вольгі Вялічка, якая сабрала гісторыі дзяцей беларускіх палітвязняў. Гэта не проста мастацкая інтэрпрэтацыя, а спроба перадаць жывое дыханне дзіцячых сведчанняў: боль ад страты, чаканне ліста ці сустрэчы, няспраўджаныя мары і нечаканую сталасць маленькіх герояў.
У пастаноўцы выкарыстоўваюцца дакументальныя фрагменты, музыка і голас дзяцей, што надае спектаклю асаблівую эмацыйную моц.
Прэм’ера спектакля адбылася ў Вільні ў 2024 годзе, пасля чаго прайшлі тры паказы ў Польшчы. Усюды ён выклікаў глыбокі водгук у гледачоў, бо гэта гісторыя не толькі пра Беларусь, але і пра ўніверсальны чалавечы досвед — як дзеці перажываюць несправядлівасць і вучацца жыць у свеце, які разбурае іх сем’і.
Спектакль на беларускай мове з ангельскімі субтытрамі.
Даведацца больш:
https://www.youtube.com/watch?v=rYmtZKpubM0
https://www.youtube.com/watch?v=bMMsv1WNqyw
Падчас спектакля можна будзе набыць кнігу з аўтографам аўтаркі. Таксама, для тых хто не зможа трапіць на імпрэзу, ёсць магчымасць замовіць кнігу. Пішыце, калі ласка, на events@belarusians.nl.
Дзе: Theater in de Steeg, Westeinde 165a 2512 GX Den Haag
Калі: 14 снежня, дзверы 16:30, пачатак 17:00
Кошт квітка 20 еўра, дзеці да 12ці гадоў бясплатна.
* Дабраахвотны данат. Уся сума будзе пераведзена дзецям палітвязняў.