Сустрэча “Размаўляем на беларускай!”

Спадарства, запрашаем вас 2 сакавіка на сустрэчу беларускамоўных у Нідэрландах. Узровень валодання мовай можа быць любы, галоўнае мець жаданне пагутарыць на беларускай.

Сустрэча адбудзецца 02.03 па адрасе Wibautstraat 150, 1091 GR Amsterdam, Volkshotel 'Amsterdam". Пачатак у 14:00.