Сустрэча “Размаўляем на беларускай!”

Спадарства, запрашаем вас 21 кастрычніка на сустрэчу беларускамоўных у Нідэрландах. Узровень валодання мовай можа быць любы, галоўнае мець жаданне пагутарыць на беларускай.

Сустрэча адбудзецца 21.10 па адрасе Ganzenmarkt 16A, 3512 GD Utrecht, Stan & co. Пачатак у 14:00.