15:15 - 16:30 Cустрэча з дзецьмі. Будзем вучыцца невядомым беларускім гульням, глядзець спектакль "Цар Ірад", самі прымаць у ім удзел, майстраваць і запускаць папяровых летакоў! А бонусам яшчэ паглядзім спектаклік "Пэпі Доўгая Панчоха".
16:30 - 17:00 Паўза, падчас якой можны зыйсці або прыйсці.
17:00 - 18:30 Дарослая сустрэча. Дзе паслухаем расказ пра тое, як стваралася Калыханка, а таксама экскурс у гісторыю беларускай батлейкі. Пабачым рэканструкцыю батлеечнага спектакля "Салдат і чорт".
Падчас сустрэч можна будзе набыць кніжкі Маляваныча для дзяцей і дарослых!
Калі: 28 сакавіка ў 15:15
Дзе: Phoenixstraat 9, 2611 AL Delft.
Кошты: Дзіцячы квіток (3-12 гадоў) 15 еўра, дарослы 20 еўра.
Квіткі можна будзе набыць і на ўваходзе.
Калі ў вас не атрымаецца трапіць на імпрэзу, вы можаце падтрымаць артыста праз данат.