
19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай “A Percussion Piece” (“Удар па цішыні”).
Больш за 1200 чалавек супольна выступяць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.
Гэта стане сімвалічным “голасам” для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах і публічным актам салідарнасці да Міжнароднага дня міру (21 верасня).
Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы: https://makenoise.art/
Партнёры праекта:
Politzek.me
Viasna (Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Libereco
PEN Nederland
Pavetra e.V.
NDSM