Разам з намі святкуюць:
- вядучая Дар’я Цыбульская
- прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры будуць спяваць і танчыць з намі падчас усяго мерапрыемства. Музыкі з дудой, бубнам і скрыпкай упрыгожаць нашае свята, дададуць яму беларускі традыцыйны дух і створаць для нас сапраўдны купальскі цуд.
instagram, telegram
- культавы беларускі рок-гурт Relikt. Для нас важна, што творчасць гурта часта заснавана на народных беларускіх песнях і традыцыях. Паўнавартасны электрычны рок канцэрт яскрава дапоўніць праграму свята!
instagram, spotify
- дыджэй Papa Bo сваім феерычным DJ-скім сэтам завершыць нашае свята. Упершыню на Купаллі на Паўночным моры мы з вамі затанчым пад яго запальныя трэкі пасля захаду сонца. Рыхтуйцеся да незабыўнай ночы!
instagram, BelarusOutside
Калі - 21 чэрвеня, пачатак а 16-й.
Дзе - BeachLine Hoek van Holland, Rechtestraat 25, 3151 HN Hoek van Holland.
Дрэс-код - Вышыванка або любое адзенне белага колеру.
- Музычны джэм.
- Шахматны стол.
- Пляжны валейбол.
- Крэатыўны куток па лепцы для ўсіх узростаў ад Машы Прохаравай.
- Дзіцячая майстэрня ‘Купальскія паштоўкі’.
- Цялесна-сэнсарны воркшоп 'Рака жыцця' ад саматычнага практыка Вольгі Ліхачэўскай.
- Танцывальны майстар-клас ад этнамузыкаў.
- Варажба.
- Майстэрня 'Вячорка з пацеркамі' ад Юліі Мекес.
- Актыўныя гульні для дзяцей.
- Жаночая купальская медытацыя на беразе мора.
- Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк.
- Гульня-квэст для дзетак ‘Пошук папараць-кветкі’.
- Квіз ад беларускага гісторыка Рамана К, настаўніка беларускай анлайн-школы ва Украіне.
- Канцэрт рок-гурта Relikt на захадзе сонца.
- Этнічны рытуал-карагод.
- Спевы, гульні, танцы каля вогнішча з этнамузыкамі.
- Дыджэйскі сэт ад Papa Bo (melodic techno, hypno-punk, ethno-future, forward thinking music, world electronica, organic house, chillrave).
Падчас фестывалю будзе праходзіць кірмаш, у якім прымуць удзел творчыя беларускі і беларусы Нідэрландаў і замежжа. А таксама прадстаўнікі Украіны - кандытырская і тату-мастачка. Гэта будзе неверагоднае спалучэнне талентаў, купальскага духу і любові да беларускіх традыцый!
Ганна Сусліна - малюнкі на чорнай паперы, паштоўкі ды ўпрыгажэнні са сваімі малюнкамі і не толькі. Instagram.
Маша Прохарава - вырабы з гліны і парцяляны, майстар класы. Instagram.
Кацярына Кавалеўская - упрыгожванні і сувеніры з чарапамі. Instagram.
Святаслаў Камароў - сцэнаграфія і скульптуры. Instagram.
Юлія Марская - Hobby Horse, конікі на кію. Instagram.
Кацярына Волкава - цацкі для дзяцей і дарослых з клубочкаў. Instagram.
Юлія Мекес - мастачка і даследчыца беларускай культуры ў сусьветным сучасным кантэксце прадставіць вырабы створаныя ў спалучэнні графікі, вышыўкі і іншых сродкаў. Instagram.
Наталля - вырабы з мыла, свечак і гіпсу для ўтульнага інтэр'еру. Instagram.
MK Laser Art, студыя лазернай рэзкі і гравіроўкі з Варшавы - вырабы з дрэва і металу: падстаўкі пад кубкі з гравіроўкамі гарадоў Беларусі, брелкі з металу з сімваламі агню, закладкі з беларускімі матывамі. Instagram.
Дар’я Ахрамейка - дызайнер і архітэктурны даследчык беларускай культурнай і архітэктурнай ідэнтычнасці. Instagram.
Brusnika - арамасашэ для шафаў і гардэробных з натуральнага аліўкавага воску, 100% соевыя свечкі ў гіпсавых падсвечніках. Усё з выкарыстаннем прэміяльнага аромамасла і натуральных сухакветаў. Instagram.
AURA Tattoo - тату-налепкі з арнаментам, створаныя сумесна з Rusia Shuma. Instagram.
Людміла і Дзмітры (Semeyka Handmade) - натуральная прадукцыя з траў, вырашчаных і сабраных уласнаручна: цвёрдыя шампуні і кандыцыянеры, алеі і танікі для дагляду і здароўя, дэзадаранты без хіміі, ферментаваныя гарбаты з водарам лесу. Instagram.
Lila Bakery - смачаняткі ад украінскіх дзяўчын. Instagram.
Воля Валько - саматканыя традыцыйныя беларускія паясы. Праз свае вырабы майстрыха перадае не толькі адчуванне повязі з Радзімай і продкамі, але і філасофію працэса стварення ўпарадкаванай структуры з пэунага хаоса, што дае адказы на шматлікія пытанні. Instagram.
Pahonia.CoA - гіпсавыя пагоні па ўзору дзяржаўнага герба Беларусі 91-95гг. Крама.
Majstr Białoruś - розныя прыгожыя рэчы з беларускай тэматыкай.
Пляцоўка 🌅🏰💃
Для фестывалю Купалле на Паўночным моры мы арэндавалі цалкам пляжны павільён BeachLine. То бок уся пляцоўка будзе толькі для нас! Гэта вельмі ўтульнае кафе, з закрытай і адкрытай тэрасамі, з шыкоўным відам на мора і захад сонца. І гэта месца дзе, на адзін чароўны дзень, мы трапім ў купальскую ноч.
Купальскія вянкі 🌿🌼🌷
Расліны у дзюнах і ў парках ірваць забаронена! Кветкі, краскі, зёлкі і ўсе астатнія матэрыялы для вянка мы падрыхтуем для вас. Калі хочаце вянок, трэба абавязкова набываць загадзя, не пазней за адзін тыдзень да фестывалю. Колькасць для продажу на месцы будзе абмежавана і кошт даражэй. Кошт анлайн 15 еўра.
Шахматы ♞♖🤓
Будзе дошка і жадаючыя змогуць пабавіць час за партыяй.
Пляжны валейбол 🏐🏆🤾♀️
Мы падрыхтуем пляцоўку - мяч і сетку. Збірайцеся з сябрамі загадзя ў каманды або далучайцеся на месцы і няхай беларусы перамогуць!
Ежа і напоі 😋🥤🍕
У кошт кожнага дарослага квітка ўваходзіць адзін напой. Таксама напоі будзе магчыма набыць у бары на месцы. Пляцоўка будзе ладзіць для нас bbq, якое, хто жадае, трэба замаўляць і аплачваць загадзя і не пазней за адзін тыдзень да даты! На месцы можна будзе набыць нейкую ежу са ‘спрошчанага’ меню.
BBQ 🥩🍗🥗
BBQ будзе прафесійна ладзіць пляцоўка. Тым хто жадае, абавязкова замаўляць загадзя і не пазней за адзін тыдзень! Кошт адной порцыі для дарослага 28,5 еўра. Кошт порцыі для дзіця (3-11 гадоў) 14,5 еўра. Вега варыянт bbq каштуе 33 еўра.
Што ўваходзіць у кошт звычайнага квітка? 🤩🍷🎸
Уваход на мерапрыемства + 1 напой (для дарослага квітка) + усе актыўнасці з праграмы, акрамя вянкоў. Вянкі аплачваюцца асобна і лепш замовіць разам з квітком.
Як дабрацца? 🚗🚌🚲
- Машынай. Бескаштоўная паркоўка. Потым пешкі да BeachLine Hoek van Holland.
- Грамадскім транспартам. Прыпынак метро Hoek van Holland Strand 10 хвілін пешкі ад BeachLine. Прыпынак аўтобуса 31 Schelpweg 17 хвілін пешкі ад BeachLine. Або карыстайцеся https://9292.nl ці Google Maps.
- Роварам. Пункт на мапе BeachLine Hoek van Holland для тых хто жыве недалёка або для карыстальнікаў OV-Fiets.
А дзе можна заночыць? ⛺️🏠🏖
У 10-ці хвілінах шпацыру знаходзіцца Camping ONS Recreatieoord, дзе магчыма арандаваць месца для намёта. Напрыклад, для 2-х дарослых кошт за адну ноч пачынаецца з 22 еўра. Таксама ёсць варыянты арэнды на ўвесь уікэнд. Мы раім паклапаціцца пра гэта загадзя, каб дакладна былі месцы. Або шукайце праз https://www.booking.com, https://www.airbnb.com.
А з сабакам можна? 🐕🐶🐩
Мы радыя і людзям і жывёлам. Але гэта фэст, дзе натоўп людзей і гучная музыка. Таму, калі вы хочаце ўзяць жывёлу, калі ласка, стаўцеся да гэтага свядома і адказна. І таксама ўлічвайце гарадскія правілы.
А можна фатаграфаваць? 🤳📷🚫
Так. Але паважайце адно аднаго і, калі ласка, улічвайце правілы краіны аб абароне персанальных дадзеных. На ўваходзе жадаючыя змогуць узяць налепку "no photo".
КВІТОК ДАРОСЛЫ - €45
КВІТОК ДЗІЦЯЧЫ (5-16 гадоў) - €5
ГРУПАВЫ КВІТОК (5 чалавек) - €200
ЭКСТРА (не пазней за адзін тыдзень да свята):
- bbq - €28,5
- вега bbq - €33
- bbq дзіцячы (3-11 гадоў) - €14,5
- вянок - €15
ДАБРААХВОТНЫ ДАНАТ - €20*
* Усе імпрэзы Мары ладзяцца выключна валанцёрамі і фінансуюцца наведвальнікамі. Купалле - гэта наша самае буйное мерапрыемства, у тым ліку і фінансава. Каб зрабіць сапраўднае юбілейнае свята, каб мець магчымасць годна запрасіць беларускіх музыкаў і мастакоў мы шукаем фінансавую дапамогу. Будзем вельмі удзячныя, калі нехта, хто не можа трапіць на свята, падтрымае дабраахвотным унёскам юбілейнае “Купалле на Паўночным моры”. Таксама мы адкрыты да ўсіх спонсарскіх прапаноў.
Як і ў мінулыя гады ўваход для ўцекачоў з Беларусі бясплатна (калі ласка, напішыце нам на email kupalle@belarusians.nl).