Купалле на Паўночным моры 2023. Дзень другі. Купалле з NAVIBAND
Сябры! Мы, некамерцыйная арганізацыя “МАРА - першае аб’яднанне беларусаў Нідэрландаў”, па традыцыі запрашаем вас на Купалле на Паўночным моры!
Гэта адно з найпрыгажэйшых святаў у Беларусі, давайце ў трэці раз збяромся разам і падарым сабе і нашым сем’ям адчуванне Роднай Краіны.
Як і ў мінулыя разы мы запрашаем уцякачоў з Беларусі на Купалле. І вельмі рады, што ў Мары ёсць магчымасць аплаціць дарогу тым, хто пражывае ў лагеры.
Дата
1 ліпеня. Пачынаем у 16:00 і працягваем да 00:00.
Месца
The Millers Beachclub, Strandslag 7, 2566 DP, Den Haag
Праграма 🌿🌿🌿
- 16:00 Дзверы адчыняюцца.
- 16:30 - 17:30 Воркшоп па кераміцы.
- 16:30 - 17:30 Дзіцячы воркшоп па лепцы.
- 17:00 - 19:30 Майстар-клас па пляценню вянкоў, выстава-ярмарка беларускіх мастакоў, якія жывуць у Нідэрландах, варажба, жаночая купальская медытацыя на беразе мора.
- 17:30 - 18:30 Дзіцячыя актыўныя гульні.
- 18:30 - 19:00 Дзіцячы воркшоп па свечкам.
- 19:00 Адкрыццё свята, традыцыйная музыка і карагоды.
- 20:00 - 21:30 Канцэрт гурта NAVIBAND на захадзе сонца.
- 21:30 - 00:00 Дыскатэка.
Дрэс-код 🤍🤍🤍
Вышыванка ці любое адзенне белага колеру.
Купальскія вянкі 🌾🌾🌾
Расліны у дзюнах і у парках у Гаазе ірваць забаронена!
Кветкі, травы і ўсе астатнія матэрыялы для вянка мы падрыхтуем для вас.
Калі ласка, аплачвайце вянок разам з квітком, не пакідайце на пазней. Таму што нам трэба ведаць колькасць вянкоў наперад, каб замовіць кветкі.
Папулярныя пытанні:
Што ўваходзіць у кошт квітка?
У кошт квітка ўваходзіць:
- уваход на мерапрыемства
- канцэрт NAVIBAND
- 2 напоі
Воркшоп па кераміцы аплачваецца асобна на месцы наяўнымі ці tikkie. Вянкі таксама аплачваюцца асобна і лепш замовіць разам з квітком.
Дзе і як можна пакінуць свой аўтамабіль?
Ёсьць некалькі варыянтаў:
- Parkeerterrein Kijkduinsestraat https://goo.gl/maps/F3vvhd8vXd6PD9uj6
- Parkeerplaats Zandvoortselaan https://goo.gl/maps/d6aMwkSQSHWDJrEh7
- Deltaplein https://goo.gl/maps/e9eLWyn9kCGmgGKq5
Увага: днём бывае цяжкавата прабіцца, але ўвечары ўсе раз'язджаюцца і становіцца свабодна.
А як дабрацца на грамадскім транспарце?
Лепей за ўсё карыстацца сэрвісамі. Мы раім https://9292.nl/en/ (але і Google Maps спрацуе, канешне). Канцавая кропка - "de Savornin Lohmanlaan, Den Haag". Гэта аўтобусны прыпынак, ад якога бліжэй за ўсё ісьці да месца.
Не люблю я грамадскі транспарт, хачу як сапраўдны галяндэц!
Можна ўзяць ровары ў арэнду:
- Калі ёсць OV-Chipkaart асабовая, то можна падключыць і ўзяць у арэнду OV-Fiets на вакзалах https://www.ns.nl/en/door-to-door/ov-fiets
- Варыянт ад HTM - HTM Fiets - правайдэра грамадскага транспарту ў Гаазе. Трэба спампаваць іх аплікацыю, прымацаваць карту / закінуць грошы і браць у арэнду на некалькі гадзін (30 хв. = €1, максімальна €5 за дзень)
- Таксама можна зняць на Donkey republic
А дзе я магу пераначаваць?
Тут, нажаль, ніякага лайфхака. Шукайце на папулярных пляцоўках (https://www.booking.com/, https://www.airbnb.com)
