Сябры, запрашаем вас на акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача, фронтмэна і нязменнага голаса легендарнага J:МОРС.

У 20ым годзе J:МОРС адкрыта выступіў супраць гвалту ў Беларусі, быў удзельнікам дваравых канцэртаў. І, як многія беларусы, быў вымушаны пакінуць краіну.

На канцэрце вы пачуеце любімыя песні, якія напаўняюць цяплом і святлом. Калі вы пакуль не знаёмы з творчасцю J:МОРС, то самы час далучыцца. Прыходзьце, каб ва ўтульнай атмасферы сустрэцца беларусамі, абняцца і паспяваць разам.

Дзе: Grand Café Utopie, Waldeck Pyrmontkade 116, Den Haag

Калі: 16.03.24

Дзверы адчыняюцца 18:00, песні пачынаюцца 19:30