Упершыню з публічным канцэртам у Нідэрландах Сяргей Башлыкевіч!
Адзін з самых самабытных беларускіх музыкаў, лідар гурта LEIBONIK, абяцае 13 студзеня ў Харлеме зрабіць цёпла незалежна ад прагнозаў Buienradar.
Хто такі LEIBONIK?
Ашмянска-мінскі гурт без сталай прапіскі з інтэлектуалам Сяргеем Башлыкевічам на чале, які на мяжы ракенролу і незразумела якога яшчэ стылю спявае пра тое, што радуе.
Пра тое, што баліць.
Пра тое, што дае надзею.
Жвавыя мелодыі, шчыльныя тэксты і мора непасрэднай харызмы.
Маючы ў дыскаграфіі ўжо 2 альбомы і жменю сінглаў у розных жанрах, гэтай зімой Башлыкевіч вязе з акустычнай праграмай ў Харлем усе свае залатыя хіцяо, а мо нават і нешта свежае.
Апроч непасрэдна музыкі, Башлыкевіч вядомы ў беларускім андэграндзе сваiмі DIY-кліпамі на штодзённыя і вечныя тэмы - хочаш табе пра "БТ", хочаш пра бараду ці вандроўку на Марс, а тое і вось табе на цэлы барадаты слімак, які вандруе па Амстэрдаму.
План на вечар суботу 13 студзеня - троху пасумаваць, але сысці дамоў з безумоўна добрым настроем.
Так што прыходзь сама/сам, ну і бяры на знаёмства з андэграундам сяброў-неафітаў.
Дзе? Pletterij club, Lange Herenvest 122, Haarlem
Калі? 13/01/2024, субота
Дзверы: 19.00, песні: 19.30
YouTube: https://www.youtube.com/@bashlykevich
Spotify: https://open.spotify.com/artist/5e67oQtHrBZWynNbRONwTC?si=dOz5-fZ9Q8CqGNQMzWa6FA
Мы вельмі ўдзячныя музыку за магчымасць бясплатна запрасіць нашых уцекачоў.