Наш госць - сучасны рэжысёр-дакументаліст Максім Швед, лаўрэат конкурсаў і прэстыжных кінаўзнагарод за сваю самую вядомую працу: "Чыстае мастацтва" (2019). У 2021 годзе быў адзначаны ў намінацыі "Лепшы Рэжысёр" Беларусі на думку журы прэміі Чырвоны Верас.


Падчас сустрэчы мы паглядзім дзве новыя працы рэжысёра: "Фатограф з Плошчы Перамен" (20 хвіл) і "Дзе мой край?" (40 хвіл).

Пасля прагляду фільмаў адбудзецца нефармальная гутарка з рэжысёрам, які адкажа на вашы пытанні пра яго працы, пра тое, як гэта сёння ў Беларусі быць рэжысёрам дакументальнага кіно. Таксама раскажа пра тое, як ён стаў дакументалістам, таму што па першай адукацыі Максім з'яўляецца палітолагам.

Прыходзьце глядзець сучаснае беларускае дакументальнае кіно!

Да сустрэчы 19 лістапада па адрасе Weimarstraat 63 2562 GR Den Haag, Theater De Regentes. Пачатак у 14:30.