Дабрачынны канцэрт у падтрымку палітзняволеных і іх сямей.

Далучайцеся да вечара моцнай музыкі, прысвечанага прыцягненню ўвагі да палітвязняў у Беларусі і збору сродкаў. Многіх з гэтых адважных людзей трымаюць у цішыні, больш за дзесятак не мелі кантакту больш за 600 дзён. Іх сем'і церпяць неймаверныя цяжкасці, чакаючы вестак ад сваіх блізкіх.

MARA - Беларусы ў Нідэрландах і Music for Belarus аб’ядналі намаганні, каб арганізаваць гэтае асаблівае мерапрыемства, каб гэтыя галасы не былі забытыя. Сродкі ад канцэрту пойдуць непасрэдна палітвязням і іх сем'ям, каб падтрымаць іх у далейшай барацьбе за свабоду.

Праграма канцэрту:

- Уладзімір Кур'ян: Канцэрт для беларускіх цымбалаў і камернага аркестра (беларускія цымбалы | фартэпіяна)

- Вадзім Несялоўскі: “Зіма ў Адэсе” з Адэскай сюіты (фартэпіяна)

- Фрэдэрык Ржэўскі: Winnsboro Cotton Mill Blues (фартэпіяна | танец)

Перапынак

- Даменіка Скарлаці: 5 фартэпіянных санат (беларускія цымбалы | фартэпіяна)

- “Я…” 10-18 з 3к+, прэм’ера (беларускія цымбалы | фартэпіяна | перформанс)

- Віктар Капыцько: “Пра бессмяротнага, выгнанага з нябёсаў", мелодыя, “Пра дзяўчыну, што шыла сцяг”

- Вадзім Несялоўскі: “Акацыі” з Адэскай сюіты (фартэпіяна)

- Астар П'яцола: “Вялікае танга” (беларускія цымбалы | фартэпіяна | танец)

Выканаўцы:

Ганна Шыбаева, піяністка

Беларуса-нідэрландская піяністка Ганна Шыбаева распачала міжнародную кар'еру ва ўзросце адзінаццаці гадоў, ператвараючыся з цягам часу з дзіцяці-вундэркінду ў сталую і захапляльную музыку, якой яна з'яўляецца сёння. Адданая музыцы ў любой форме, Ганна атрымлівае асалоду як ад сваіх сольных выступаў так і ад сумесных праектаў у камернай і вакальнай музыцы. Яе багаты досвед уключае выступленні на шматлікіх міжнародных фестывалях і пляцоўках у Еўропе і Азіі. З 1998 года жыве ў Нідэрландах, скончыла Каралеўскую Кансерваторыю ў Гаазе з найвышэйшай адзнакай. З 2008 года з'яўляецца ўдзельніцай New European Ensemble. Ансамбль складаецца з салістаў і камерных музыкаў з усёй Еўропы і з'яўляецца адным з самых інавацыйных, яркіх і ўніверсальных ансамбляў новай музыкі. Ганна вельмі актыўна займаецца гуказапісам і выпусціла шмат CD, якія высока цэняцца ў прэсе. Яе апошні CD — манументальны цыкл Фрэдэрыка Ржэўскага “The People United Will Never Be Defeated!”, запісаная ўжывую ў лістападзе 2023г падчас фестывалю Soundsofmusic у Гронінгене, Нідэрланды. Будучы самаадданым педагогам, Ганна з'яўляецца прафесаркай фартэпіяна ў Кансерваторыі Амстэрдаму.

www.hannashybayeva.com

Таня Купра, перформанс

Купра, беларуска якая жыве ў Нямеччыне, займаецца танцамі ўжо 21 год, асноўнымі стылямі з’яўляюцца хіп-хоп, хаус, локінг і поппінг. За гэты час яна была і працягвае быць актыўнай у розных ролях на хіп-хоп сцэне: як танцорка, выканаўца, педагог, харэографка, арганізатарка мерапрыемстваў і вядоўца. З 2016 года яна пачала даследаваць шырокі патэнцыял “вулічнага” танца для тэатральных праектаў і з таго часу працуе/-вала з Theater Münster, Stadttheater Gießen, Museum Folkwang у Эсэне, Internationaler Karlspreis zu Aachen, Theater Aachen, Theater für Niedersachsen і іншымі. Купра - сузаснавальніца культурнага аб’яднання Pavetra e.V. У сваіх мастацкіх творах яна, апроч агульначалавечых вечных сюжэтаў, часта закранае палітычныя і сацыяльныя пытанні. Акрамя гэтага, Купра з'яўляецца навукоўцай і піша дысертацыю па біяфізіцы ў Даследчым цэнтры Юліха і ва Універсітэце Генрыха Гейне ў Дзюсельдорфе.

Надзея Каракулька, цымбалы

Надзея Каракулька нарадзілася ў Маладзечне. У сямігадовым узросце яна з сям’ёй пераехала ў Мінск і пачала граць на беларускіх цымбалах. З 2007 года Надзея Каракулька вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе цымбал у прафесара Яўгена Гладкова. Яна скончыла ступень бакалаўра ў 2012 годзе і ступень магістра ў 2013 годзе. За гэтыя гады яна атрымала некалькі ўзнагарод на нацыянальных і міжнародных конкурсах. Рэгулярна выступала салісткай у Акадэміі музыкі, а ў 2013 годзе выступіла салісткай аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Падчас і пасля вучобы Надзея ўдзельнічала ў музычных праектах Польскага Інстытута ў Мінску. У 2014 годзе з чатырма музыкамі заснавала праект «Амальгама». У 2015 годзе яна грала барочную музыку з Musica Antiquea Mediterrania на фестывалі Musiksommer am Zürichsee, а таксама ў “Natale in Villa Mozzecane” у Вероне. У 2016 г. удзельнічала ў фестывалі “Musik in den Häusern der Stadt” (Кёльн). У 2017 годзе яна стала стыпендыяткай Фонду Вернера Рычарда - доктара Карла Дёркена разам з Trio Volklassik. Надзея Каракулька выступала ва Украіне, Літве, Латвіі, Расіі, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Італіі, Гішпаніі, Швейцарыі, Нідэрландах, Францыі, Нямеччыне. З 2021 года актыўна ўдзельнічае ў праекце #MusicForBelarus. Таксама яна працуе настаўніцай цымбалаў, фартэпіяна і пачатковай музычнай адукацыі.

Максім Тымінько, мастак-візуаліст

Максім Тымінько медыямастак, куратар і вэб-распрацоўшчык. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава і Акадэмію медыямастацтва, Кёльн. Жыве і працуе ў Амстэрдаме. Сузаснавальнік і сябра Міжнароднай кааліцыі дзеячаў культуры салідарных з Украінай (antiwarcoalition.art). Сузаснавальнік і рэдактар ​​платформы візуальнага пратэсту cultprotest.me у Беларусі. Сузаснавальнік pxFlux, платформы для распаўсюджвання лічбавага мастацтва заснаванага на часе. Заснавальнік і рэдактар ​​antibrainwash.net, сайту самвыдатаўскага пратэсту ў Беларусі. Сузаснавальнік арт-групы “YourFavorites”. Атрымаў прэмію Nam June Paik Promotional Award Art ад Foundation NRW за оперу “Зманлівы Арфей”. Аўтар “Bolek & Lolek Cosmos Constructor Manifesto” і оперы-лекцыі “Праектар”. Курыраваў шэраг выстаў, сярод якіх: Пачуццё бяспекі ў YermilovCentre, Харкаў; Every Day. Art. Solidarity. Resistance, Мастацкі Арсенал, Кіеў; Zbor in progress, Галерэя Ў‌, Мінск; Збор. Беларускі мастацкі рух, Фонд “Ізаляцыя”, Кіеў; -o-l-o-g-y, Amstel 41, Амстэрдам; Todesschaft, Галерэя Шостая лінія, Мінск і інш.

https://maximtyminko.com

Дзе: Paleiskerk, Paleisstraat 8, 2514 JA Den Haag.

Калі: 15.12.2024 у 15:45.

Кошт: €30 (early bird), €40(звычайны), дзеці да 12 гадоў бясплатна.